Па-сапраўднаму цёплае вясновае надвор'е спрыяе хуткаму раставанню лёду на вадаёмах Лепельшчыны.
З небяспекай могуць сутыкнуцца дзеці. Таму супрацоўнікі АСВОД у гэтыя дні праводзяць актыўную прафілактычную кампанію ва ўстановах адукацыі раёна.
Так, начальнік Лепельскай выратавальнай службы Ігар Міхно сустрэўся з вучнямі Старалядненскай школы.
Падчас сустрэчы Ігар Аляксандравіч расказаў дзецям пра пагрозы вясновага лёду і нагадаў аб Правілах паводзін на вадзе падчас раставання лёду.