18 мая, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэуш Кандрусевіч правядзе сёння ў Віцебску ўрачыстую службу па асвячэнні касцёла Святога Духа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскай епархіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі.

 Касцёл Святога Духа размясціўся ў рэканструяваным будынку па вуліцы Чкалава. Былое спартыўнае збудаванне было перададзена Рымска-каталіцкай царкве ў 2000 годзе. З 2001-га ў капліцы, пабудаванай побач з будынкам, пачалі праводзіць службы. Будаўнічыя работы на аб'екце вяліся больш за 10 гадоў. 

Касцёл Святога Духа стане трэцім асвячоным храмам Рымска-каталіцкай царквы, якія ў цяперашні час дзейнічаюць у Віцебску. 10 кастрычніка 2009 года быў асвечаны касцёл Езуса Міласэрнага. У 2011 годзе новы касцёл стаў кафедральным саборам Віцебска. Да гэтага часу галоўным каталіцкім храмам Віцебска быў касцёл Святой Варвары, пабудаваны ў 1785 годзе. У пачатку дваццатых гадоў мінулага стагоддзя касцёл зачынілі. Аднавіліся службы пасля рэстаўрацыі помніка архітэктуры ў 1992 годзе. 

Пачатак урачыстай службы ў 11.00.-0-