За люты гэтага года ў горадзе і раёне нарадзілася 29 дзяцей, 48 чалавек пайшло з жыцця. Найбольш распаўсюджаныя прычыны смерці – хваробы сістэмы кровазвароту, анкалагічныя захворванні і траўмы.

Колькасць шлюбаў перавысіла лік разводаў. На 29 шлюбаў, з якіх чатыры былі зарэгістраваныя на вёсцы, прыпала 16 разводаў. Згодна з Кодэксам аб шлюбе і сям'і з 1 студзеня 2013 года тыя муж і жонка, якія далі ўзаемную згоду на развод, не маюць супольных непаўналетніх дзяцей, а таксама маёмаснага спрэчкі, могуць скасоўваць шлюбы ў аддзеле ЗАГС. Такіх пар у мінулым месяцы было пяць. Шлюбаразводным працэсам астатніх займаўся суд Лепельскага раёна. Прычына, па якой распадзелася сем сем'яў -- злоўжыванне мужам спіртнымі напоямі, адсутнасць матэрыяльнай падтрымкі з яго боку, абраза жонкі. Ва ўсіх гэтых пар ёсць непаўналетнія дзеці. У двух выпадках муж і жонка разышліся з-за несумяшчальнасці характараў, у двух – сумесна доўга не пражываюць. Заявы аб разводзе гэтыя пары падалі яшчэ ў канцы 2012 года, але тры месяцы, дадзеныя судом на прымірэнне, не змянілі сітуацыю.

Наш кар.