Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі з прафесійным святам. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша карпатлівая праца мае велізарнае грамадскае значэнне. Ад прафесіяналізму, адказнасці, уважлівага стаўлення да справы кожнага камунальніка залежыць штодзённы камфорт беларусаў і гасцей краіны", - гаворыцца ў віншаванні. 

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што прыгожыя, чыстыя, утульныя гарады і вёскі - гэта шмат у чым вынік пастаяннай стваральнай працы, якую пачалі ветэраны ЖКГ, а цяперашнія работнікі яе з гонарам працягваюць. 

"Перакананы, што ў спецыялістаў ЖКГ Беларусі дастаткова рэзервовых магчымасцей, каб дасягаць новых прафесійных поспехаў, надаючы дадатковы імпульс развіццю эканомікі і павышэнню ўзроўню жыцця людзей", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Прэзідэнт пажадаў работнікам бытавога абслугоўвання насельніцтва і ЖКГ моцнага здароўя, дабрабыту і мірнага неба над галавой.

Written by belta.by