Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня сабраў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 ліпеня сабраў нараду з кіраўніцтвам Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адкрываючы нараду, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нарматворчая дзейнасць - адна з функцый Прэзідэнта. "Прэзідэнт, можа быць, нават больш, чым заканатворчая галіна ўлады, пагружаны ў той законатворчы працэс, які адбываецца ў краіне, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта добрая практыка - збірацца разам з вамі для таго, каб разгледзець найбольш важныя і актуальныя нарматыўныя прававыя акты".

"Сёння нам трэба будзе абмеркаваць праекты найважнейшых дакументаў па ўдасканаленні сістэмы дзяржаўнага кіравання і рэгулявання гаспадарчых адносін. Перад іх падпісаннем або адхіленнем (як у нас атрымаецца пры абмеркаванні) я хацеў з вамі параіцца. Таму запрасіў ключавых прадстаўнікоў уладнай вертыкалі ўлады", - сказаў кіраўнік дзяржавы

Прэзідэнт падкрэсліў, што пры абмеркаванні праектаў гэтых дакументаў на чале павінны стаяць мэтазгоднасць, эканамічная эфектыўнасць і абавязкова - сацыяльная справядлівасць. "Так, закон для ўсіх адзіны і законы трэба выконваць. Але ў законах усё не прапішаш. І ніводная дзяржава яшчэ не змагла прапісаць у сваіх законах усё тое, чым жыве гэта грамадства і функцыянуе гэтая дзяржава. Таму вельмі часта, прымаючы тыя ці іншыя рашэнні, мы абапіраемся на справядлівасць", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У прыклад кіраўнік дзяржавы прывёў падыходы да прыватызацыі: "Ніхто ж не супраць прыватызацыі, усе хочуць як лепш. Але галоўнае тут пытанне нават не на законах грунтуецца, а на справядлівасці: ці будзе справядліва народнае прадпрыемства, як мы іх называем, якія ствараліся ўсім народам і нават мінулымі пакаленнямі, сёння ўзяць і аддаць аднаму чалавеку ў рукі? І з такім мы сутыкаемся пастаянна".

Аб звароце з радыеактыўнымі адходамі