Тэлефонная размова прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна адбылася 11 ліпеня. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Супольна і грунтоўна кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі тэматыку калінінградскага транзіту - гэтая тэма падчас размовы стала адной з асноўных.
Таксама лідары абмеркавалі ход спецыяльнай ваеннай аперацыі.
Падрабязна спыніліся і на сітуацыі на постсавецкай прасторы.
Яшчэ адной з цэнтральных тэм, абмеркаванне якой заняло шмат часу, сталі пастаўкі расійскіх энерганосьбітаў у Еўропу. Прэзідэнт Расіі падрабязна праінфармаваў беларускага калегу аб сітуацыі, якая складваецца. Ён адзначыў, што ў сувязі з шматлікімі складанасцямі напярэдадні зімовага перыяду - вялікім дэфіцытам і сур'ёзным становішчам з пастаўкамі ў цэлым - Расія гатова выканаць свае абавязацельствы і па жаданні краін Заходняй Еўропы забяспечыць пастаўкі прыроднага газу і іншых энерганосьбітаў.
Важнымі тэмамі размовы сталі таксама пастаўкі беларускіх тавараў праз парты Санкт-Пецярбурга і будаўніцтва беларускага порта ў Бронцы.
Акрамя таго, у развіццё перамоваў падчас нядаўняй сустрэчы прэзідэнты Беларусі і Расіі працягнулі абмеркаванне пытанняў забеспячэння абароны і бяспекі дзвюх краін.
Закранулі лідары і іншыя пытанні двухбаковых адносін, абмеркаваўшы ў тым ліку графік маючых адбыцца сустрэч.
Крыніца: belta.by