На выставе прадстаўлены работы, якія створаны не толькі алоўкамі і фарбамі, але і больш сучаснымі і папулярнымі сродкамі сярод моладзі — з выкарыстаннем графічнага рэдактара IbisPaint х.
Насця спачатку пачала маляваць у графічным рэдактары, але, як аказалася, маляваць у камп'ютарнай праграме не так ужо і проста, калі ты не ведаеш правілаў акадэмічнага малюнка, як правільна наносіць святлоцень і не ўмееш карыстацца прыёмамі кампазіцыі і кампаноўкі.
Па ўсе гэтыя веды Анастасія ў 2023 годзе прыйшла на мастацкае аддзяленне філіяла «Заслонаўская ДШМ» да выкладчыка Анатоля Сімановіча.
І вось уласная выстава!
«Ад алоўка да «мышы» — так называецца выстава творчых прац Анастасіі Барчук, адкрыццё якой ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося ў Лепельскім цэнтры рамёстваў.
25.2.20250 праглядаў