Таксама гэты дзень стаў асабліва памятным для некаторых юных лепельчан, бо яны сталі членамі грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя».
- Я, уступаючы ў шэрагі Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі, перад сваімі сябрамі, урачыста абяцаю: любіць сваю Радзіму, быць добрым, сумленным і справядлівым, заўсёды прытрымлівацца Статута і традыцый Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі! - Прамовілі Клятву хлопцы
Урачыстасці мерапрыемства надавалі таксама выступленні нашых артыстаў - вакальнай групы "Кампанела" і Ганны Шаркоўскай.
Ад імя маладога пакалення Лепельскага раёна, клятву вернасці дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Беларусь у гэту раніцу прынеслі лепшыя выпускнікі школ горада Лепеля, якія дасягнулі высокіх вынікаў у вучобе, спорце і творчасці.
12.5.20250 праглядаў