22 лютага 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Ад сумлення не ўцячыся!», накіраваны на прафілактыку здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ.

22 лютага 2019 года Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Ад сумлення не ўцячыся!», накіраваны на прафілактыку здарэнняў, удзельнікі якіх пакідаюць месца ДТЗ.

За мінулы год на тэрыторыі Віцебскай вобласці было здзейснена больш за 20 такіх аварый. Усе віноўнікі здарэнняў былі ўстаноўлены супрацоўнікамі ДАІ і прыцягнуты да адказнасці.

Аналіз паказвае, што кіроўцы баяцца наступстваў адказнасці за здзейсненае дзеянне або знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янэння. А, магчыма, кіруюць транспартным сродкам, не маючы на гэта права.

Большасць кіроўцаў не задумваюцца над тым, што робяць і якімі наступствамі гэта пагражае. Страх, баязлівасць, боязь адказваць за свае ўчынкі, вымушаюць іх пакідаць месца здарэння, пагаршаючы такім чынам ступень сваёй віны і адказнасць.

Як правіла, пошук уцекачоў – справа часу. Таму варта заўсёды памятаць, што калі ДТЗ усё ж здарылася, ні ў якім разе нельга пакідаць месца здарэння.

Пошукавыя мерапрыемствы праводзяцца мэтанакіравана і пастаянна, робіцца ўсё магчымае, каб устанавіць і выкрыць злачынцу.

ДАІ нагадвае: парушэнне ПДР, што пацягнула прычыненне пацярпеламу лёгкага цялеснага пашкоджання, пашкоджанне транспартнага сродку або іншай маёмасці, пакіданне кіроўцам месца ДТЗ, удзельнікам якога ён з'яўляецца, у выпадках, калі гэта забаронена заканадаўчымі актамі – цягне накладанне штрафу ў памеры ад 5 да 25 базавых велічынь або пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі тэрмінам да 2-х гадоў (арт. 18.17 КоАП Рэспублікі Беларусь). Адпаведна, кіроўцы, замест таго, каб быць вызваленымі ад адказнасці, могуць зусім пазбавіцца правоў на немалы тэрмін.

Істотную дапамогу Дзяржаўтаінспекцыі ў пошуку кіроўцаў, якія збеглі, аказваюць грамадзяне, якія не застаюцца абыякавымі да бяды і паведамляюць вядомую ім інфармацыю аб абставінах здарэнняў, а часам і самі затрымліваюць злачынцу.

Ёсць нямала прыкладаў, калі дзякуючы менавіта такой інфармацыі грамадзян, былі ўстаноўлены віноўнікі аварый, што здарыліся.