У рамках рэспубліканскай акцыі «Ад усёй душы» ў ТЦСАН Лепельскага раёна з грамадзянамі пажылога ўзросту і людзьмі з інваліднасцю сустрэлася Марына Быстрыцкая, галоўны спецыяліст сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБУ 211 ААТ АСБ "Беларусбанк" у г. Лепелі.
Павышаць фінансавую пісьменнасць насельніцтва — адна з важных задач спецыялістаў банка, і яны стараюцца ахапіць усе ўзроставыя групы. Напрыклад, сёння супрацоўнік банка расказала аб новых банкаўскіх прадуктах, страхаванні, перавагах клубнай карткі «Акхат».
Таксама спецыяліст закранула зручнасць картак з кэшбекам (вяртаннем сродкаў за здзейсненыя пакупкі), такім чынам людзі стараюцца здзяйсняць больш безнаяўныя разлікі.
Зацікавіліся прысутныя добраахвотным страхаваннем ад няшчасных выпадкаў і захворванняў «З клопатам аб блізкіх».
Дадзеная праграма дазваляе набыць упэўненасць і фінансавую абарону на выпадак розных непрадбачаных абставін, звязаных са здароўем і жыццём сям'і і дзяцей, а менавіта атрымаць сродкі на лячэнне і аднаўленне пасля траўм і захворванняў.
Закранулі і тэму махлярства. Усё часцей сустракаецца такі від махлярства, як рассылка SMS-паведамленняў ад «банка», «плацежнай сістэмы» аб блакаванні карткі, аб атрыманні выйгрышу, з просьбай перазваніць або прайсці па спасылцы, SMS ад «родзічаў».
— Ні ў якім выпадку нікому па тэлефоне не паведамляйце рэквізіты карткі, логіны, паролі, дадзеныя карты кодаў, коды аўтарызацый, свае персанальныя дадзеныя, — адзначыла супрацоўнік банка.
***
У рамках акцыі «Ад усёй душы» ў святочныя дні таксама благачынны Лепельскага акругі протаіерэй Сергій Лешкевіч сустрэўся з наведвальнікамі аддзяленняў ТЦСАН Лепельскага раёна.
Бацюшка павіншаваў прысутных са светлым святам, падзяліўся радасцю аб Народжаным Збавіцелі, перадаў ад прыхаджан пачастунак.
Айцец Сергій расказаў аб значэнні святаў у жыцці праваслаўных хрысціян і аб сэнсе святкуемых падзей для ўсяго чалавецтва. На канкрэтных прыкладах растлумачыў, наколькі важная вера ў жыцці чалавека, і што ўчынкі не павінны ісці насуперак запаведзям Божым.
Было заўважна, што змест душэўнай размовы закрануў сэрцы ўсіх.
У гутарцы лепельчане таксама даведаліся, што зорка на верхавіне елкі сімвалізуе Віфлеемскую зорку, якая з'явілася ў момант з'яўлення Ісуса ў гэты свет і указала валхвам да яго дарогу.
Завяршаючы сустрэчу, айцец Сергій пажадаў усім заставацца добрымі і сумленнымі ў