У мерапрыемстве прынялі ўдзел таленавітыя творчыя калектывы 7 устаноў – філіялы «Бароўскі Цэнтр культуры і вольнага часу», «Горскі сельскі клуб», «Домжарыцкі сельскі Дом культуры», «Каменскі сельскі Дом культуры», «Полсвіжскі сельскі Дом культуры», «Старальнядненскі сельскі Дом культуры» і «Чарэйшчынскі сельскі Дом культуры», якія пакарылі гледачоў сваімі разнапланавымі нумарамі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел таленавітыя творчыя калектывы 7 устаноў – філіялы «Бароўскі Цэнтр культуры і вольнага часу», «Горскі сельскі клуб», «Домжарыцкі сельскі Дом культуры», «Каменскі сельскі Дом культуры», «Полсвіжскі сельскі Дом культуры», «Старальнядненскі сельскі Дом культуры» і «Чарэйшчынскі сельскі Дом культуры», якія пакарылі гледачоў сваімі разнапланавымі нумарамі.
У суботні вечар на сцэну выйшлі прадстаўнікі розных устаноў і прадпрыемстваў раёна, якіх аб’ядноўвае жаданне дарыць людзям радасць. Знайшлося месца і песням, і танцам, і гумарыстычным сцэнках.
Ужо з першага нумара стала зразумела, што ў зале будзе «горячо». Вакальны секстэт «Бярэжніцы» Каменскага сельскага Дома культуры паказаў свой вясёлы і добры нораў нумарам «Танчым, спяваем».
Ніне Хрычэнка са Старальнядненскага сельскага Дома культуры падчас выступлення з рускай народнай песняй «Валянкі» падпяваў увесь зал. Нікога не пакінула абыякавым песня «Ах, доля» ў выкананні Юрыя Докшаніна і Тамары Крыўко, якія прадстаўлялі Чарэйшчынскі сельскі Дом культуры. Гучна гледачы апладзіравалі вакальнай групе «Акаліца» з Бароўскага Цэнтра культуры і вольнага часу.
Хочацца сказаць, што нашы сельскія творчыя калектывы служаць годным прыкладам захавання традыцый, каштоўнасцей, народнай творчасці. Сваімі нумарамі яны «зараджаюць» усіх навакольных энергіяй і пазітывам. Так, удзельнікі драматычнага гуртка Горскага сельскага клуба годна прадставілі сваю сцэнку «Пра дзяўчынку». Яркімі і запамінальнымі выступленнямі сталі маналог «Даярка-вынаходніца» ў выкананні Лідзіі Ганчар з Полсвіжскага сельскага Дома культуры і музычны нумар «Ой, на горцы каліна» ў выкананні вакальнай групы «Бярэзіначка» Домжарыцкага сельскага Дома культуры.
Больш за 20 класнх нумароў падрыхтавалі артысты ў гэты вечар. Гледачы ўбачылі творчыя нумары, розныя па змесце і стылі: ад лірычных песень, што бяруць за душу, да запальных і жыццярадасных выступленняў. З сцэны не толькі прадэманстравалі, чым сёння жывуць жыхары аграгарадкоў, якія формы работывыкарыстоўваюць для прыцягнення насельніцтва да творчай дзейнасці, але і ў які раз даказалі ўсім, што ў сельскіх населеных пунктах ніколі не бывае сумна.
Канцэрт прайшоў на адным дыханні, хоць і доўжыўся некалькі гадзін. Таксама ў гэты вечар гледачы сталі сведкамі нараджэння новых зорак, сярод якіх не толькі моладзь, але і людзі старэйшага ўзросту.
Хочацца адзначыць работнікаў раённага Дома культуры, бо дзякуючы іх старанням мерапрыемства стала сапраўдным святам. Усе гледачы і артысты нібыта апынуліся на борце гасціннага лайнера, які адправіўся ў свет музыкі і добрага настрою. А агульны градус настрою падымалі вядучыя-бортправадніцы зімовага агракруіза Вольга Шкіранда і Анжаліка Паўлава.
Акрамя гэтага, у рамках агракруіза была падрыхтавана выстава, на якой калектывы-ўдзельнікі прадставілі сапраўдныя шэдэўры дэкаратыўна-прыкладной творчасці. І ўсё гэта зроблена ўмелымі рукамі ўдзельнікаў.
Жадаем артыстам упэўнена ісці толькі наперад, не спыняцца на дасягнутым. Больш творчых знаходак кожнаму ўдзельніку, і няхай іх яркія пастаноўкі дораць людзям радасць!
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"