Сёння воіны-артылерысты 191 групы артылерыі 19-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады, прадстаўнікі Дзяржаўнай установы адукацыі «Лепельскі раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр», моладзь і жыхары горада прыйшлі на воінскія могілкі былога ваеннага шпіталя, каб навесці парадак і аддаць даніну павагі тым, хто адстаяў дзеля нас мір, свабоду і незалежнасць.

У навядзенні парадку і добраўпарадкаванні тэрыторыі прыняў удзел намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама Азаранка Віктар Уладзіміравіч.

Прысутныя прывялі тэрыторыю вакол у парадак — прыбралі лісце і галіны, пачысцілі дарожкі.

- Такія мерапрыемствы прымушаюць задумацца, успомніць пра страшныя і гераічныя старонкі гісторыі нашага народа. Важна, каб маладое пакаленне і мы памяталі, што самая галоўная каштоўнасць для чалавека — гэта мір, - адзначыў прадстаўнік 191 групы артылерыі маёр Дзмітрый Лешка.