Аддаць рэч у хімчыстку

5.2.20130 праглядаў

У пункце пракату Дома побыту вядзецца прыём рэчаў ад насельніцтва ў хімчыстку. Але тут ёсць свае тонкасці: нешта здаецца і аплачваецца паштучна, а нешта з разліку за кілаграм. На прадметы зімовага гардэроба зараз не сезон. Як у прыказцы, «рыхтуй сані летам, а воз зімой». Каб рэч стала чыстай, ёй давядзецца трошкі павандраваць. З Лепеля яна адправіцца ў віцебскі «Лотос», там пройдзе глыбокую апрацоўку і толькі праз два-тры, а то і чатыры тыдні вернецца да законнага ўладальніка. Што ж тады актуальна сёння? Масава здаюць падушкі, пледы, дываны, розныя касцюмы. Дарэчы, у падушцы замяняецца насыпка і каштуе гэта задавальненне – 120-130 тысяч рублёў. Ёсць і яшчэ адзін нюанс – не варта чакаць ад хімчысткі звышнатуральнага, некаторыя плямы ўсё ж могуць знікнуць не цалкам, проста стаць менш заўважнымі, пасвятлець. Яўгенія ЛЯХ.

Аддаць рэч у хімчыстку | Лепельский райисполком