Аддзел ДАІ Лепельскага РАУС інфармуе, што 17 і 18 сакавіка на тэрыторыі раёна пройдзе прафілактычнае мерапрыемства "Дружна з ПДР ідзём па маршруце "Дом-школа-дом!", накіраванае на прафілактыку ДТЗ з удзелам непаўналетніх па шляху следавання да ўстаноў адукацыі і назад.

ДА ЗВЕСТКІ З пачатку бягучага года на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана сем дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пяцёра дзяцей атрымалі цялесныя пашкоджанні, двое загінулі!