Напярэдадні Дня маці мы сустрэліся з Аленай Бельскай, начальнікам аддзела ЗАГС Лепельскага райвыканкама, і даведаліся пазнавальныя лічбы статыстыкі. Нараджальнасць, сярэдні ўзрост жанчын-маці, самыя папулярныя імёны для нованароджаных — цікавыя факты прыведзены ніжэй.

Як расказала Алена Канстанцінаўна, за 9 месяцаў 2023 года ў Лепельскім раёне на свет з'явілася 151 дзіця — 73 хлопчыкі і 78 дзяўчынак. Гэта на 4 дзіцяці больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Сярэдні ўзрост маладых мам — 28 гадоў, тат — 30. Самай маладой мамай стала 17-гадовая дзяўчына, а самым маладым бацькам — 19-гадовы хлопец. А самымі «дасведчанымі» сталі дзве мамы ва ўзросце 42 і 44 гадоў і двое тат ва ўзросце 51 і 57 гадоў.

Большасць дзетак — 134 — нарадзіліся ў поўных сем'ях, а 17 немаўлят з'явіліся на свет у жанчын, якія будуць выхоўваць дзяцей без бацькоў. 

Прыводзячы лічбы статыстыкі, начальнік аддзела ЗАГС адзначыла прыемную тэндэнцыю — колькасць дзяцей у сем'ях Лепельскага раёна павялічылася. Большасць (102 са 151 нованароджанага) не з'яўляюцца першынцамі. Так, 60 немаўлят з'явіліся ў сем'ях другімі, 31 — трэцімі, сямёра немаўлят нарадзіліся чацвёртымі і чацвёра — пятымі!

Самымі папулярнымі імёнамі для дзяўчынак у 2023 годзе сталі Сафія, Васіліса, Кіра і Стэфанія. Для хлопчыкаў — Максім, Міхаіл і Уладзіслаў.

Дзяўчынак таксама называлі такімі экзатычнымі для нас імёнамі, як Франчэска, Далія, Сабіна, а імя Паліна ўжо перастала быць суперпапулярным. 

Яна МІСНІК, газета "Лепельскі край"