12 верасня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Аддзяленне начнога прабывання для асоб без пэўнага месца жыхарства адкрыецца ў кастрычніку ў Оршы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага гарвыканкама Аляксандр Карцаў.
Аб'ект размешчаны на базе корпуса былой Чыгуначнай бальніцы горада. Адначасова ў ім змогуць размясціцца 20-25 чалавек. Для іх абсталяваны спецыяльныя месцы для начлега і пакой для прыёму ежы. Будзе працаваць лекар.
У цяперашні час у аддзяленні завяршаюцца рамонтныя работы. Плануецца, што першыя пастаяльцы змогуць спыніцца ў ім ужо ў кастрычніку. Фінансаванне аб'екта вядзецца са сродкаў мясцовага бюджэту. "У цяперашні час у Оршы зарэгістравана больш за 10 асоб без пэўнага месца жыхарства, таму патрэба ў дадзеным аддзяленні, безумоўна, ёсць", - дадаў Аляксандр Карцаў.
Як адзначылі ў камітэце па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама, гэта другі аб'ект у вобласці, прызначаны для начнога прабывання бяздомных людзей. Першы, разлічаны на адначасовае прабыванне 36 чалавек, быў адкрыты ў мінулым годзе ў Віцебску. "Яго функцыянаванне аказалася запатрабавана, прычым найбольш актыўна ў асенне-зімовы перыяд", - падкрэслілі спецыялісты, адзначыўшы, што ў цяперашні час пастаўлена задача стварыць такія ж аддзяленні або цэнтры ў Полацку і Наваполацку.-0-
БЕЛТА
Аддзяленне начнога знаходжання для асоб без пэўнага месца жыхарства адкрыецца ў кастрычніку ў Оршы
12.9.20110 праглядаў