І толькі прафесійнае свята сабрала работнікаў культуры ў РДК. Прысвечана яно самым творчым людзям нашага раёна, якія адкрываюць нам дзверы ў свет выдатнага, дораць святочны настрой, цяпло, любоў і радасць

  І толькі прафесійнае свята сабрала работнікаў культуры ў РДК. Прысвечана яно самым творчым людзям нашага раёна, якія адкрываюць нам дзверы ў свет выдатнага, дораць святочны настрой, цяпло, любоў і радасць

  Дзень работнікаў культуры – гэта свята пісьменнікаў і паэтаў, мастакоў і артыстаў, музыкантаў і спевакоў, работнікаў музеяў, галерэй і бібліятэк, удзельнікаў творчых калектываў.

  Павіншаваць людзей творчых прафесій, дзеячаў мастацтва, ахоўнікаў культурнай спадчыны і ўсіх тых, хто так ці інакш звязаны з гэтай сферай дзейнасці, прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ігар Урбан, намеснік старшыні райвыканкама Вераніка Хомбак, загадчык сектара культуры райвыканкама Алена Барадзейка.

  Не абышлося і без традыцыйнай цырымоніі ўзнагароджання, падчас якой заслужаныя ўзнагароды ўручылі лепшым з лепшых

  Сёння ўсё для іх, бо менавіта работнікі культуры штогод праводзяць тысячы мерапрыемстваў, ствараюць унікальныя творы мастацтва, рэалізуюць яркія маштабныя праекты, у якіх знаходзяць адлюстраванне гістарычныя і сучасныя этапы развіцця краіны, звычаі і традыцыі народа, прадстаўляюць беларускую нацыю на сусветнай культурнай арэне.

  Таксама на сцэне прывіталі маладых спецыялістаў, якія сёлета прыступілі да працы ў сферы культуры раёна.