Увечары а 22-26 на лінію «112» патэлефанаваў узбуджаны мужчына і паведаміў, што яго аднагадовая дачка апынулася зачыненай унутры аўтамабіля.
Інцыдэнт адбыўся ў Лепелі 22 студзеня.
Ратавальнікі неадкладна прыбылі да месца здарэння. Пры дапамозе аварыйна-выратавальнага абсталявання і падручных матэрыялаў, работнікі МНС адкрылі машыну і перадалі дзіця бацькам.
"Малышка адчувае сябе добра і ў медыцынскай дапамозе не мае патрэбы", - адзначылі ратавальнікі. Інфармацыя прадастаўлена Лепельскім РАНС