28 лістапада, Віцебск /Сяргей Кочатаў - БЕЛТА/. У Віцебскай вобласці з-за моцнага ветру 27 лістапада адбыліся аварыйныя адключэнні электразабеспячэння населеных пунктаў і вытворчых аб'ектаў у трох раёнах вобласці - Глыбоцкім, Віцебскім і Полацкім. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Марына Фандо са спасылкай на даныя РВУП "Віцебскэнерга".
Паводле даных на раніцу 28 лістапада, у вобласці заставаліся без электразабеспячэння амаль 150 населеных пунктаў, 17 сельскагаспадарчых аб'ектаў, абясточаны 24 лініі электраперадачы і 350 трансфарматарных падстанцый.
Найбольш сур'ёзныя наступствы ад стыхіі адзначаюцца ў Полацкім раёне, дзе без электразабеспячэння застаюцца больш за 70 населеных пунктаў і дзве фермы, абясточаны 150 трансфарматарных падстанцый.
Работы па аднаўленні электразабеспячэння мяркуецца завяршыць на працягу дня.-0-
БЕЛТА
Адключэнне электразабеспячэння з-за моцнага ветру адбылося ў трох раёнах Віцебскай вобласці
28.11.20110 праглядаў