23 кастрычніка 2018 года ва ўстанове культуры "Лепельскі раённы краязнаўчы музей" адбылося адкрыццё выставы Леаніда Саўчанкі.
23 кастрычніка 2018 года ва ўстанове культуры "Лепельскі раённы краязнаўчы музей" адбылося адкрыццё выставы Леаніда Саўчанкі.
Саўчанка Леанід Аляксандравіч працуе ў дзяржаўнай установе «Культурна-гістарычны комплекс «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна».
Леанідам Аляксандравічам праведзена вялікая праца па развіцці аднаго з відаў беларускага народнага мастацтва – мастацкая апрацоўка дрэва. Яго драўляныя скульптуры падкрэслены творчым стылем і арыгінальнасцю.
З'яўляецца ўдзельнікам народнага клуба самадзейных мастакоў «Контур».
Пастаянны ўдзельнік свята-конкурсу па мастацкай апрацоўцы дрэва «Фантазія рэльефу» ў рамках выставы-кірмашу народных рамёстваў і мастацтваў «Задзвінскі кірмаш» падчас правядзення Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
Дакладнасць і выразнасць форм, пластычнасць, лаканічнасць, кампактнасць, а галоўнае – ярка выяўленыя нацыянальныя асаблівасці робяць яго вырабы цікавымі і традыцыйнымі.