Стартаваў першы этап маштабнай рэспубліканскай акцыі «Свята нашага двара разам з «Ясна!», у рамках якой Белтелеком абсталюе дзіцячыя пляцоўкі разнастайнымі гульнявымі горкамі.

Стартаваў першы этап маштабнай рэспубліканскай акцыі «Свята нашага двара разам з «Ясна!», у рамках якой Белтелеком абсталюе дзіцячыя пляцоўкі разнастайнымі гульнявымі горкамі. Першую горку ўсталявалі ў горадзе Ліда Гродзенскай вобласці. Другую дзіцячую горку адкрылі ў Лепелі, у мікрараёне недалёка ад крамы «Дамашні», якая будуецца.

З першага погляду было зразумела, што адбываецца нешта незвычайнае. Задоўга да афіцыйнага адкрыцця арэлі і горкі заняла дзятва з бліжэйшых шматпавярховікаў. Вядучыя Міні-Маўс і Кветачка пад запальную музыку ўладкавалі шар-шоў і шоў мыльных бурбалак, правялі віктарыны і конкурсы. Не прастойвала без справы і футбольнае поле, дзе юныя спартсмены з задавальненнем ганялі мяч.

«Ясна» — пакетныя рашэнні для абанентаў сетак з оптавалакна, якія ўключаюць у сябе тры паслугі: высакахуткасны інтэрнэт, інтэрактыўнае тэлебачанне ZALA, безлімітную тэлефонную сувязь па горадзе і міжгародзе. Акрамя таго, безліміт на тэлефонныя размовы па Беларусі прапануецца ўпершыню. Што тычыцца праводнай акцыі, то плануецца ўсталяваць восем дзіцячых горак па ўсёй Беларусі.

На адкрыцці выступілі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Азаронак і начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Анатоль Купрэвіч. Крыху пазней дзяцей чакаў падарунак — бясплатнае марозіва.

Еўгеній НіКАЛАЕЎ.
На здымку: адкрыццё дзіцячай пляцоўкі.
Фота аўтара.