З 20 жніўня адкрываецца паляванне на лася, аленя высакароднага і лань у перыяд гону.

З 20 жніўня адкрываецца паляванне на лася, аленя высакароднага і лань у перыяд гону.

У гэты перыяд, да 30 верасня дазволена здабываць дарослых самцоў, у тым ліку трафейнай якасці, а таксама селекцыйных жывёл (без уліку полу і узросту).

Дадзенае паляванне прымеркавана да пачатку перыяду размнажэння (гону) аленевых і праводзіцца, як правіла, з падманьваннем самцоў (на вабу).

Дазволеныя спосабы палявання - стрэльбавая з засады, з падыходу на працягу сутак.

Дазволеныя прылады палявання: наразная паляўнічая зброя з дульнай энергіяй кулі звыш 3000 джоўляў, гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, зараджаных куляй, паляўнічыя лукі і арбалеты.