У першую суботу лістапада ў Беларусі адкрываецца паляванне на пушных паляўнічых жывёл – зайца-русака, зайца-бяляка, вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру, тхора ляснога. Дадзенае паляванне дазволена ў светлы час сутак як стрэльбавым, так і безстрэльбавым спосабамі. Стрэльбавае паляванне на зайцоў можа праводзіцца з засады, з падыходу, загонам. Дапускаецца прымяненне гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, зараджаных дробью, а таксама паляўнічых сабак усіх парод, а для безстрэльбавага палявання – борзых паляўнічых сабак і лоўчых птушак.

Стрэльбавае паляванне на вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную, норку амерыканскую, андатру, тхора ляснога дазволена з падыходу, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі. Дазволенымі прыладамі стрэльбавага палявання з'яўляюцца гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы з выкарыстаннем патронаў, зараджаных дробью, наразная паляўнічая зброя калібра 5,6 мм, а таксама паляўнічыя сабакі ўсіх парод акрамя гончых і борзых.

Пры безстрэльбавым паляванні дазваляецца прымяняць капканы, пасткі (акрамя пятляў). Паляванне на зайца-русака, зайца-бяляка, вавёрку, куніцу лясную, куніцу каменную і тхора ляснога, норку амерыканскую і андатру працягнецца да апошняй нядзелі студзеня 2020 года.

ПРЫ ГЭТЫМ НОШАННЕ І (АБО) ВЫКАРЫСТАННЕ Ў ПАЛЯЎНІЧЫХ УГОДЗЗЯХ ПАТРОНАЎ, ЗАРАДЖАНЫХ КУЛЯМІ І КАРТЭЧЧУ (БОЛЬШ ЗА 5 ММ У ДЫЯМЕТРЫ) ЗАБАРОНЕНА!