Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што з першай суботы верасня па другую нядзелю снежня адкрываецца паляванне на рабчыка, шэрую курапатку. Паляванне дазваляецца ў светлы час сутак. Дазволеныя спосабы палявання: стрэльбавы з падыходу, з засады, а таксама безстрэльбавы. Дазволеныя прылады палявання:

гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых дробью; паляўнічыя сабакі: лягавыя, спаніелі, рэтрыверы

лаўчыя птушкі