Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што з першай суботы верасня па другую нядзелю снежня адкрываецца паляванне на рабчыка, курапатку шэрую.
Лепельская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што з першай суботы верасня па другую нядзелю снежня адкрываецца паляванне на рабчыка, курапатку шэрую. Паляванне дазваляецца ў светлы час сутак. Дазволеныя спосабы палявання: стрэльбавы з падыходу, з засады, а таксама безстрэльбавы. Дазволеныя прылады палявання:
гладкаствольная паляўнічая зброя з выкарыстаннем патронаў, начыненых дробью; паляўнічыя сабакі: лягавыя, спаніелі, рэтрыверы
лаўчыя птушкі