Лепельская міжраённая інспекцыя аховы Ж і РМ нагадвае, што згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з першай суботы кастрычніка (06.10.2018 г.) па першую суботу лістапада (03.11.2018 г.) адкрываецца паляванне на зайца-бяляка і зайца-русака.
Лепельская міжраённая інспекцыя аховы Ж і РМ нагадвае, што згодна з Правіламі вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання з першай суботы кастрычніка (06.10.2018 г.) па першую суботу лістапада (03.11.2018 г.) адкрываецца паляванне на зайца-бяляка і зайца-русака. Дазволена стрэльбавае паляванне з падыходу з гончымі сабакамі ў светлы час сутак, з выкарыстаннем гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем патронаў, зараджаных дроб'ю; паляўнічыя сабакі: гончыя, якія маюць палявы дыплом па зайцу і (або) лісіцы.
Паляванне з гончымі можна аднесці да аднаго з самых паспяховых паляванняў на зайца. Асаблівасць гону на бяляка – гэта цяжкадаступнасць і цікавасць перамяшчэнняў у лесе, а пераслед русака прыцягвае прасторам палёў і дае магчымасць паназіраць за яго звычкамі. Мастацтва «касога» блытаць сляды патрабуе настойлівасці і цярпення ад паляўнічага і яго чацвераногага памочніка. Аднак азарт палявання не павінен паўплываць на выкананне правілаў.
Звяртаем увагу паляўнічых! Адпраўляючыся на паляванне, уважліва вывучыце межы паляўнічых зон і іншых адзінак унутрыгаспадарчага дзялення тэрыторыі паляўнічых угоддзяў, у якіх дазволена або забаронена праводзіць паляванне ў адпаведнасці з наяўнай паляўнічай пуцёўкай.