Напярэдадні 8 сакавіка юныя мастакі групы ранняга развіцця «Сямікветнік» стварылі дзівосныя партрэты сваіх мам, напоўніўшы выставу цяплом і любоўю.



Урачыстую атмасферу свята падкрэслілі музычныя нумары, падрыхтаваныя былымі выхаванцамі групы, цяпер — вучнямі першых і другіх класаў дзіцячай школы мастацтваў.