Адкрыты конкурс на вытворчасць фільмаў па сацыяльна-творчым заказе ў 2017 годзе абвешчаны ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Адкрыты конкурс на вытворчасць фільмаў па сацыяльна-творчым заказе ў 2017 годзе абвешчаны ў Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Тэрмін падачы заявак – да 22 студзеня ўключна.

На конкурс неабходна прадставіць прапановы фільма ў ігравой форме (працягласць 100 хв.) і тэлевізійнай версіі ў двух серыях (па 52 хв.).

Па ўмовах, вытворцам фільма (прадзюсарам) або адным з вытворцаў фільма (прадзюсараў) можа з'яўляцца юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь, атрымальнікам сродкаў пры гэтым павінен быць рэзідэнт Беларусі. Усе работы і паслугі па выпуску фільма таксама павінны ажыццяўляць рэзідэнты рэспублікі на яе тэрыторыі (за выключэннем выканання работ і аказання паслуг, якія ў Беларусі не выконваюцца або не аказваюцца, а таксама выпадкаў, калі вытворчасць карціны ажыццяўляецца сумесна з замежнымі кінамайстрамі). Абавязковай умовай удзелу з'яўляецца наяўнасць уласнага кваліфікаванага персаналу і вопыту працы ў галіне кінематаграфіі не менш за 5 гадоў. Акрамя таго, не менш за 70% складу здымачнай групы павінны складаць грамадзяне Беларусі, за выключэннем выпадкаў, калі вытворчасць фільма ажыццяўляецца сумесна з замежнымі вытворцамі (прадзюсарамі). Прэтэндэнты на фінансаванне павінны мець уласныя фінансавыя і (або) прыцягнутыя кадравыя і матэрыяльна-тэхнічныя магчымасці, неабходныя для выканання дагавора на працягу ўсяго перыяду яго дзеяння.

Конкурсная прапанова павінна ўключаць літаратурны сцэнар фільма ў пяці экзэмплярах на папяровым носьбіце і адзін – у электронным выглядзе ў фармаце pdf; сінопсіс другой і наступных серый фільма; копію аўтарскага дагавора з аўтарам сцэнарыя фільма; копію дагавора з аўтарам фільма (кінарэжысёрам-пастаноўшчыкам) на стварэнне фільма; папярэдні разлік кошту фільма, у тым ліку з указаннем артыкулаў затрат і памеру чаканага прыбытку; план камерцыйнай рэалізацыі фільма на працягу 3 гадоў з моманту яго стварэння і інш.

Конкурсную прапанову прэтэндэнт можа падаць, размясціўшы яе ў форме электроннага дакумента ў адпаведнасці з патрабаваннямі конкурсу на афіцыйным сайце ведамства, а таксама накіраваўшы на папяровым носьбіце ў Міністэрства культуры (у пяці экзэмплярах) з паметкай "на конкурс".