6 снежня VIII адкрыты маладзёжны турнір па інтэлектуальных гульнях "Кубак Тараса" у г.Гарадку сабраў 40 каманд школьнікаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі

Лепельскі раён прадставілі - каманда інтэлектуалаў з Бароўскай сярэдняй школы "Геніі Яўгеніі", - каманды раённага Цэнтра дзяцей і моладзі "Рашмор" і "Эльдарада" (Клуб інтэлектуалаў "Ра", педагог дадатковай адукацыі Радзько В.М.).

За тытул лепшай каманды турніру ў намінацыі "Дзеці" у трох гульнявых дысцыплінах змагаліся 22 каманды.

Юныя лепельскія знаўцы атрымалі пераканаўчую інтэлектуальную перамогу над супернікамі:

- каманда "Эльдарада" - абсалютны пераможца! 4 дыпломы 1 ступені, залатыя медалі, кубак і салодкія прызы пад бурныя апладысменты залы былі ўручаны ўсёй нашай камандзе.

Свае высокія ўзнагароды забралі і бароўскія знаўцы!