Адкрываючы святочнае мерапрыемства, старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч звярнуўся да прысутных:
- Усіх нас сёння аб'ядноўвае жаданне зрабіць свой родны край прыгожым і квітнеючым, камфортным для жыцця. І для гэтага кожны з нас на сваім працоўным месцы ўносіць свой пасільны ўклад у агульную справу – умацаванне прэстыжу Лепельскага раёна. За гэтымі словамі - рэальная праца рэальных людзей. Працуючы разам, мы дамагліся станоўчых вынікаў ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, выканалі асноўныя прагнозныя паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця. Калі мы ўсе разам, калі мы памятаем, што для нас значыць наш горад, наша краіна, наша гісторыя, то любыя цяжкасці і любая праца па плячы.
Адкрываючы святочнае мерапрыемства, старшыня Лепельскага райвыканкама Міхаіл Кісялевіч звярнуўся да прысутных
26.4.20250 праглядаў