Інспекцыя МПЗ па Лепельскім раёне прызнана лепшай сярод інспекцый Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь Віцебскай вобласці па выніках работы за 2024 год (2 група) і ўзнагароджана Ганаровай граматай.

Акрамя гэтага, лепельчанка Таццяна Шаршнёва занесена на Дошку гонару інспекцыі МПЗ па Віцебскай вобласці па выніках работы за 2024 год.

Ужо на працягу многіх гадоў наша інспекцыя паказвае высокія вынікі працы. Ад нялёгкай, карпатлівай, часам непрыкметнай працы кожнага супрацоўніка інспекцыі залежыць папаўненне бюджэтаў усіх узроўняў, а ў канчатковым выніку – дабрабыт грамадзян, іх настрой, сацыяльная стабільнасць у грамадстве.

Віншуем калектыў інспекцыі з высокімі вынікамі ў прафесійнай дзейнасці і жадаем поспехаў у вашай складанай працы!

#Лепель #Лепельскі_раён #НАША_ЛЕПШАЕ