Апошнія гады насельніцтва ў большасці сваёй імкнецца ацяпляць прыватныя дамы газам і электрычнасцю. Печы, як прылады для ацяплення памяшканняў, становяцца менш папулярнымі. Але гэта не значыць, што дровы перасталі быць запатрабаванымі ў насельніцтва.
Апошнія гады насельніцтва ў большасці сваёй імкнецца ацяпляць прыватныя дамы газам і электрычнасцю. Печы, як прылады для ацяплення памяшканняў, становяцца менш папулярнымі. Але гэта не значыць, што дровы перасталі быць запатрабаванымі ў насельніцтва.
Самы просты спосаб назапасіцца імі — звярнуцца ў паліўную арганізацыю.
Напярэдадні халадоў адпраўляемся ў Лепельскі філіял АУП «Віцебскаблтоп», больш вядомы ў нашым раёне як гартап, каб даведацца, па якой цане дровы, колькі можна замовіць на адну сядзібу, а таксама атрымаць адказы на многія іншыя пытанні.
На тэрыторыі прадпрыемства нас гасцінна сустрэў дырэктар філіяла Вячаслаў Машаро, які паказаў працэс працы і распавёў пра дзейнасць прадпрыемства.
Так, мы даведаліся, што пастаўшчыкамі драўніны, а гэта вольха і бяроза, з'яўляюцца Лепельскі лясгас і Лепельскі леспрамгас, тарфабрыкет паступае з ААТ «Тарфабрыкетны завод ДЗІТВА» і ААТ «Тарфабрыкетны завод Лідскі».
-- Вячаслаў Паўлавіч, якія дакументы чалавек павінен прадаставіць, прыйшоўшы да вас, каб замовіць на зіму дровы?
-- Неабходна даведка аб месцы жыхарства аб складзе сям'і (яны выдаюцца ў разліковым цэнтры г. Лепеля) і пашпарт, на падставе якіх выпісваецца паліўная кніжка. Калі кніжка ёсць, чалавеку проста трэба прыйсці да нас з пашпартам і зрабіць заяўку на неабходны від паліва.
– Хто можа набыць дровы па льготнай цане і што ім трэба мець пры сабе?
– Права на льготу маюць удзельнікі і інваліды Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваныя да іх, а таксама інваліды 1-й і 2-й груп, якія пражываюць асобна ад працаздольных членаў сям'і. Ім трэба, акрамя паліўнай кніжкі і пашпарта, мець пры сабе дакумент, які пацвярджае льготу.
– А ці магу я замовіць паліва на сваё імя суседу ці знаёмым?
– Заказ дастаўляецца дакладна па адрасе рэгістрацыі ўладальніка паліўнай кніжкі. А ўжо затым ён можа аддаваць дровы каму заўгодна.
-- Некалькі слоў аб нормах адпуску паліва? Як розніцца цана звыш нормы?
– Устаноўлены наступныя нормы адпуску цвёрдых відаў паліва, якія рэалізуюцца насельніцтву па
фіксаваных цэнах, -- 3,5 тоны торфабрыкету або 4,9 шчыльнага кубічнага метра драўніны. Пры рэалізацыі адначасова двух відаў паліва папярэдне вылічваецца суадносіны ў адпаведнасці з нормай.-- Па чым дровы і брыкет і ці залежыць кошт ад кіламетражу?
-- Калі мы кажам пра горад, то за норму паліўных брыкетаў па фіксаванай цане давядзецца заплаціць 120 рублёў. За норму сякучых дроў па паліўнай кніжцы – 250 рублёў, за чуркі -- 170. Калі дастаўка ажыццяўляецца за межы горада, дадаткова бярэцца плата за кіламетраж. Паліва ў вольным продажы – прыкладна на 70 працэнтаў даражэй.
-- Калі ў вас пачынаецца гарачая пара?
-- Прыкладна з мая. Але людзі робяць гэта не таму, што ў нас вялікія чэргі. І дровы, і брыкет дастаўляем заказчыку хутка -- на працягу пару дзён. Многія прытрымліваюцца прынцыпу: рыхтуй сані летам, а калёсы зімой. Бо свежыя дровы, нарыхтаваныя восенню, да зімы могуць не паспець прасохнуць. Але і зараз паступаюць заказы: адны «падстрахоўваюцца» на выпадак марознай доўгай зімы, іншыя не паспелі нарыхтаваць за летні перыяд. Такім чынам, праца на прадпрыемстве кіпіць круглы год.
У гутарцы таксама даведаліся, што большай папулярнасцю карыстаюцца ў апошнія гады калотыя дровы і часцей за ўсё заказваюць іх людзі мудрага ўзросту.
Пакидаючы тэрыторыю прадпрыемства, з упэўненасцю магу сказаць, што кіраўніцтва сочыць за своечасовасцю дастаўкі, якасцю прадукцыі і прытрымліваецца дэвізу: «Цяпло і ўсмешка ў кожны дом»!
***
Ужо на выездзе сустрэлі жыхара Лепеля, які збіраўся зрабіць заказ:
-- Завуць мяне Сяргей Міхальчык. Прыехаў маці купіць дровы для цвердапаліўнага катла. Але каб іх сыходзіла менш, выкарыстоўваем і торфабрыкет.
Дровы хутка перагараюць, наганяюць тэмпературу, але яна доўга не трымаецца. А вось торфабрыкет захоўваюць цяпло працяглы час…
Наталля Храпавіцкая. Газета "Лепельскі край"