Міліцыя інфармуе аб адказнасці за блакаванне чыгуначных шляхоў і пашкоджанне маёмасці прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту!

Міліцыя інфармуе аб адказнасці за блакаванне чыгуначных шляхоў і пашкоджанне маёмасці прадпрыемстваў чыгуначнага транспарту! Незаконныя ўмяшанні ў бяспечнае функцыянаванне чыгункі могуць прывесці да цяжкіх незваротных наступстваў. Калі пасажырскі цягнік спыніцца з рэек, пацярпяць людзі. Нельга забываць аб саставах з небяспечнымі грузамі, якія, перакуліўшыся, здольныя прычыніць сур'ёзную шкоду навакольнаму асяроддзю, не кажучы ўжо пра страты для суб'ектаў гаспадарання і дзяржавы. За парушэнне бяспекі руху чыгуначнага транспарту і здзяйсненне дзеянняў, якія ствараюць пагрозу бяспечнаму функцыянаванню чыгункі, прадугледжана не толькі адміністрацыйная, але і крымінальная адказнасць. За падкладанне на чыгуначныя і трамвайныя шляхі прадметаў, якія могуць выклікаць парушэнне руху, пашкоджанне чыгуначнага або трамвайнага шляху, ахоўных пуцявых аб'ектаў, збудаванняў і прылад сігналізацыі і сувязі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па артыкуле 18.2 КоАП Рэспублікі Беларусь. Пакаранне – штраф да 50 базавых велічынь. За стварэнне любых перашкод на дарозе, затрымку руху групай асоб або іншым спосабам наступіць пакаранне па артыкуле 18.1 КоАП Рэспублікі Беларусь у выглядзе штрафу ад 6 да 50 базавых велічынь.

Калі наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый пацягне шкоду ў асабліва буйным памеры, цяжкае або менш цяжкае цялеснае пашкоджанне, смерць чалавека, адказнасць прадугледжваецца артыкулам 310 Крымінальнага кодэкса. Максімальны тэрмін пакарання па частцы другой дадзенага артыкула – 10 гадоў пазбаўлення волі. Калі дзеянні здзяйсняліся з такім жа намерам, але не пацягнулі названых наступстваў па незалежных ад вінаватага прычынах, злачынства будзе кваліфікавацца па артыкулах 14 і 310 Крымінальнага кодэкса з аналагічнымі мерамі пакарання.

Блакаванне чыгуначных шляхоў можа кваліфікавацца як дыверсія або акт тэрарызму. 

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі 
ОВД Лепельскага райвыканкама