З надыходам вясны пачынаецца пажаранебяспечны перыяд, бо людзі пачынаюць наводзіць парадак вакол дамоў, спальваючы смецце і леташнюю траву. Кожны год ратавальнікі працягваюць выязджаць на сотні, а то і тысячы пажараў, звязаных з сезонным выпальваннем.

У 2022 годзе ў рэспубліцы адбылося 7990 пажараў у прыродных экасістэмах, загінулі 17 чалавек. З іх 7258 выпадкаў гарэння травы і кустоў на плошчы 1829,1 га. Асноўнымі прычынамі ўзгаранняў традыцыйна з'яўляюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, выпальванне сухой расліннасці, гэта значыць чалавечы фактар.

У Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам. Згодна з артыкулам 16.40 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях
за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама стэрні і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпалаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь.
У адпаведнасці з артыкулам 16.41 за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана накладанне штрафу да 12 базавых велічынь.
У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры наступае крымінальная адказнасць.