У Лепельскім райвыканкаме падведзены вынікі раённага конкурсу "Лепшы дружыннік". Усе тры ўзнагароды па праву атрымалі члены добраахвотнай дружыны ўстановы адукацыі "Лепельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж".
Дыпломы і каштоўныя падарункі пераможцам уручыў Азаронак Віктар Уладзіміравіч, старшыня раённага штаба добраахвотных дружын. Фiтнес-трэкер, USB fiash назапашвальнік і партатыўная зарадная прылада сталі прыемнымі перад навагоднімі падарункамі для людзей з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, для якіх словы "Ахова грамадскага парадку - справа кожнага!" - не пусты гук.