Аздараўленне

tsno3g98brurwhp5m1rf26klawp4b54j.jpg

Да ўвагі арганізатараў лагераў!

У адпаведнасці з пунктам 5 ПАЛАЖЭННЯ аб парадку пацвярджэння гатоўнасці выхаваўча-аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да работы ў перыяд канікул, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 03.01.2025 № 6 арганізатар лагера для пацвярджэння гатоўнасці лагера да работы ў перыяд канікул не пазней чым за два месяцы да пачатку гэтага перыяду павінен накіраваць у раённы выканаўчы камітэт па месцы знаходжання арганізатара лагера ў выглядзе электроннага дакумента інфармацыю аб падрыхтоўцы лагера да работы па ўстаноўленай форме (дадатак 1 Палажэння аб парадку пацвярджэння гатоўнасці выхаваўча-аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да работы ў перыяд канікул, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 3 студзеня 2025 г. № 6 «Аб парадку пацвярджэння гатоўнасці лагераў да работы ў перыяд канікул»).

У Лепельскім раёне інфармацыя прадастаўляецца на адрас электроннай пошты: priemnaya@roolepel.by.


Паважаныя бацькі!

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт настойліва рэкамендуе правяраць законнасць аздараўленчага лагера перад купляй пуцёўкі! Усе легальныя лагеры ўключаны ў спецыяльныя рэспубліканскія, абласныя, раённыя рэестры. Спісы даступныя на сайтах мясцовых выканаўчых камітэтаў і Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

Афіцыйныя ўстановы заўсёды маюць дазвол ад Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, заключэнне МНС і зацверджаную праграму! Лагеры, якія не маюць гэтых дакументаў і не ўключаны ў рэестр, з'яўляюцца несанкцыянаванымі (нелегальнымі).

ФАКТАРЫ РЫЗЫКІ ў несанкцыянаваных лагерах:

  • парушэнні санітарных нормаў (неадпаведнасць харчавання, адсутнасць кантролю за якасцю вады, ежы і ўмоў для асабістай гігіены);
  • праблемы бяспекі (невыкананне правілаў пажарнай бяспекі, ратавальнага абсталявання, распрацаваных маршрутаў і інш.);
  • неправераны персанал (адсутнасць у праваднікаў і арганізатараў пацверджанай адукацыі, медыцынскіх даведак і даведак аб адсутнасці судзімасці).

ПАМЯТАЙЦЕ! БЯСПЕКА, ЗДАРОЎЕ І ДАБРАБЫТ ДЗЕЦЕЙ ПАВЕРХ УСЁГА!!!

Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр "Жамчужына"


Лепельскі раённы выканаўчы камітэт | Лепельский райисполком