Пасеў азімых збожжавых у Беларусі праведзены на 89,7% запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.

Пасеў азімых збожжавых у Беларусі праведзены на 89,7% запланаваных плошчаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Мінсельгасхарча.

Паводле даных на раніцу 6 кастрычніка, пасеяна 1,306 млн га азімых збожжавых пры плане ў 1,456 млн га. У Брэсцкай вобласці пасеў завершаны. У Мінскай вобласці пасеяна 313,2 тыс. га (91%), у Віцебскай - 194,6 тыс. га (84,2%), у Гродзенскай - 182,8 тыс. га (92,8%), у Гомельскай - 180,6 тыс. га (75,8%), у Магілёўскай - 200 тыс. га (95%).

Збожжавыя і збожжавыя бабовыя культуры (з кукурузай) убраны з 2,14 млн га (90,7% ад запланаванай плошчы). Намалочана 6,58 млн т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш за 1,6 млн т. Далей ідуць Брэсцкая - больш за 1,2 млн т, Гродзенская - больш за 1,1 млн т. У Магілёўскай вобласці намалочана 868,5 тыс. т, Гомельскай - 831,7 тыс. т, Віцебскай - 788,9 тыс. т.

Белта