Прыемна назіраць, як літаральна на вачах прыгажэе, набывае новае аблічча вёска Стары Лепель.

На працягу дванаццаці год тут актыўна будуюцца новыя дамы з экалагічна чыстага матэрыялу -- догіх драўляных стружак і трыснягу -- дамы для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны. Сем год таму ў вёсцы быў адкрыты новы будынак культурна-адукацыйнага цэнтра. І пажылыя, і моладзь з задавальненнем займаюцца ў разнастайных гуртках, на курсах, разам адзначаюць святы і праводзяць вечары адпачынку. Тут жа арганізуюцца цікавыя сустрэчы, пазнавальныя мерапрыемствы.

Паступова вёска расце, а разам з тым узнікае неабходнасць будаўніцтва новых аб’ектаў сацыяльна-бытавога прызначэння. Паміж дабрачыннай арганізацыяй “Дамы замест Чарнобыля”, міжнародным дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “ЭкаДом” і ўстановай аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” быў падпісаны кантракт аб будаўніцтве ФАПа. На будаўніцтва арганізацыямі было выдзелена 300 тысяч еўра. Узвядзеннем фельчарска-акушэрскага пункта займаліся валанцёры з Германіі, студэнты з Віцебска, Мінска, Гродна і г.д. Акрамя ФАПа, па новай тэхналогіі быў пабудаваны таксама і дом для медыцынскіх работнікаў. Адкрыццё новых аб’ектаў адбудзецца ў пачатку кастрычніка бягучага года.

У рамках ажыццяўлення праекта былі аб’яднаны намаганні міжнароднага дабрачыннага грамадскага аб’яднання “ЭкаДОм” сумесна з нашымі нямецкімі партнёрамі –- арганізацыямі “Heim-statt Tschernobyl e.V.”, “Rotary Deutschiand Gemeindienst.e.V.” і райвыканкамам. Супрацоўніцтва ажыццяўлялася пры падтрымцы праграмы малых грантаў Праграмы развіцця Арганізацыі Аб’яднаных Нацый/Глабальны Экалагічны Фонд).