Балансаўладальнікі і эксплуатуючыя арганізацыі абавязаны своечасова праводзіць ачыстку дахаў, усталёўваць агароджы і інфармаваць насельніцтва аб праводзімых работах
Работнікі КУВП "Бароўка" ўжо праводзяць такія работы ў горадзе.Нагадаем, як не падвергнуць сябе рызыцы і пазбегнуць няшчасных выпадкаў:
- не перасоўвайцеся блізка да сцен будынкаў і пад балконамі;
- не паркуйце аўтамабілі пад карнізамі і навісямі дахаў;
- звяртайце ўвагу на папераджальныя знакі і агароджы – яны ўсталёўваюцца ў патэнцыйна небяспечных зонах і патрабуюць абавязковага выканання;
- папярэдзьце аб небяспецы дзяцей.