Палата падатковых кансультантаў будзе сфарміравана ў Беларусі. Пра гэта ў Гродне на пасяджэнні круглага стала, прысвечаным перспектывам падатковага абслугоўвання прадпрыемстваў, карэспандэнту БЕЛТА паведаміла кіраўнік праекта ПРААН і Міністэрства па падатках і зборах "Садзейнічанне ў стварэнні інстытута падатковых кансультантаў у Рэспубліцы Беларусь" кандыдат эканамічных навук Таісія Елецкіх.

Па словах кіраўніка праекта, ужо сёлета ў Беларусі можа быць падпісаны ўказ, які замацуе стварэнне інстытута падатковага кансультавання. Пакуль жа ў рамках названага праекта ПРААН у кастрычніку стартуе навучанне першых у краіне падатковых кансультантаў, якія павінны будуць пазней здаць кваліфікацыйны экзамен (КЭ) на допуск да прафесіі. Аднак гэта яшчэ не ўвесь шлях, які неабходна прайсці для таго, каб запрацавала новая сістэма. "Каб стаць падатковым кансультантам, трэба абавязкова здаць КЭ, атрымаць страхоўку грамадзянскай адказнасці і стаць членам Палаты падатковых кансультантаў", - сказала Таісія Елецкіх.

Яна патлумачыла, што Палата падатковых кансультантаў (Палата ПК) будзе сфарміравана ў Беларусі па меры з'яўлення "крытычнай масы" атэставаных падатковых кансультантаў - як мінімум 50 чалавек. "Хутчэй за ўсё, мы не паспеем стварыць Палату падатковых кансультантаў у рамках дзеючага праекта ПРААН, але ПРААН будзе шукаць донараў, каб аказаць падтрымку для стварэння палаты на наступным этапе", - сказала кіраўнік.