27 студзеня, Мінск /Кацярына Нячаева - БЕЛТА/. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі дала згоду на прызначэнне прэм'ер-міністрам краіны Міхаіла Мясніковіча, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Усе 109 дэпутатаў, якія прымалі ўдзел у таемным галасаванні, аднагалосна выказаліся ў падтрымку прызначэння Міхаіла Мясніковіча прэм'ер-міністрам Беларусі.
На думку дэпутацкага корпуса, высокія арганізатарскія здольнасці і прафесіяналізм новага кіраўніка беларускага ўрада дазволяць яму зрабіць на гэтай пасадзе ўсё магчымае для дасягнення намечаных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, умацавання аўтарытэту Беларусі на міжнароднай арэне.-0-
БЕЛТА
Палата прадстаўнікоў дала згоду на прызначэнне прэм'ер-міністрам Беларусі М.Мясніковіча
27.1.20110 праглядаў