Навучэнцы каледжа на возеры Люсеніца ўсталявалі намётавы гарадок. На працягу двух дзён 40 чалавек спаборнічалі, падзяліўшыся на чатыры каманды.

Першым у праграме быў трыятлон, які ўключаў у сябе бег, плаванне і язду на веласіпедзе. Плаванне замянілі на стральбу з вінтоўкі. Часам уносіла свае карэктывы дажджлівае надвор'е.

З задавальненнем згулялі хлопцы ў воднае пола.

Пры высокай актыўнасці прайшоў творчы конкурс «Маладзёны за здаровы лад жыцця».

Яўгенія ЛЯХ