У рамках свята адбылася цырымонія гашэння памятнага канверта і арыгінальнай маркі, прысвечанай XXX Дню беларускага пісьменства.
У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Ігар Брыло, міністр інфармацыі Уладзімір Перцоў, намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Наталля Гардзяенка.
На марцы адлюстраваны кнігі, пяро, гістарычная забудова, на канверце – скуль птурная кампазіцыя "Тарас на Парнасе", краязнаўчы музей, герб горада, эмблема Дня беларускага пісьменства.
Тыраж канверта склаў 30 тыс. экзэмпляраў.
Крыніца: vitebsk-region.gov.by