Цяпер памятная дошка з партрэтам Героя Савецкага Саюза лётчыка-знішчальніка Івана Аўдзеевіча Авекава будзе ўпрыгожваць фасад будынка базавай школы.

Цяпер памятная дошка з партрэтам Героя Савецкага Саюза лётчыка-знішчальніка Івана Аўдзеевіча Авекава будзе ўпрыгожваць фасад будынка базавай школы. Хуткі пілот (ураджэнец Асінаўкі, цяпер Дубровенскага раёна) – асоба легендарная. На пачатак вайны яму быў усяго 21 год, і ён служыў у 252-м знішчальным палку. Невысокі, худзенькі хлапец аказаўся вельмі адважным і мужным. Яму даручалі весці разведку, штурмаваць воражскія аўтакалоны і аэрадромы, суправаджаць у тыл ворага бамбардзіроўшчыкі, а таксама абараняць паветраную прастору ад налётаў ворага. Ужо да сакавіка 1942 года Іван здзейсніў 178 баявых вылетаў! І нездарма «аса» называлі майстрам паветранага бою.

Аднойчы «ястрабок» Авекава атакавалі адразу 7 нямецкіх знішчальнікаў. Савецкі пілот быў паранены ў нагу і руку, яго «Як» загарэўся… І тады хлапец пайшоў на таран, крылом свайго самалёта яшчэ зачапіў і «мессершміт». А сам цудам застаўся жывы…

Гісторыю дзіўнага подзвігу хлопцы са школы, названай яго імем, цяпер распавядаюць кожнаму навічку. І вельмі ганарацца тым, што вучацца ў гэтай установе адукацыі. Быць годнымі памяці героя школьнікаў заклікаў і старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін:

У урачыстай цырымоніі адкрыцця памятнай мемарыяльнай дошкі легендарнага лётчыка-знішчальніка ўдзельнічаў і ягоны пляменнік Павел Авекаў:

Дзякуй, што на прыкладзе нашых дзядоў і прадзедаў выхоўваеце цяперашняе пакаленне, – падзякаваў ён ініцыятарам акцыі і прадстаўнікам мясцовых органаў улады, – Гэта вельмі важная праца. Усе мы, народжаныя ў Беларусі, павінны быць героямі сваёй зямлі, сваёй краіны ў памяць пра тыя подзвігі, якія здзяйснялі нашы продкі ў гады Вялікай Айчыннай дзеля свабоды і незалежнасці.Вучыцеся і жывіце так, каб вы заўсёды маглі з гонарам сказаць: я выпускнік гэтай школы: школы імя Героя Савецкага Саюза Івана Авекава, – напуціў кіраўнік вобласці. У 23 гады яго прадставілі да звання Героя Савецкага Саюза, але адважны хлапец не паспеў атрымаць узнагароду – загінуў. Пахаваны ў Ліпецкай вобласці.

Крыніца: vitebsk-region.gov.by