Памятны знак маршалу Івану Баграмяну плануецца ўсталяваць у Гарадку Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гарадоцкім райвыканкаме.

Памятны знак маршалу Івану Баграмяну плануецца ўсталяваць у Гарадку Віцебскай вобласці, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гарадоцкім райвыканкаме.

Увекавечыць у Гарадку памяць выдатнага савецкага палкаводца, Маршала Савецкага Саюза, двойчы Героя Савецкага Саюза, удзельніка вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Івана Баграмяна прапанаваў Фонд развіцця і падтрымкі арменазнаўчых даследаванняў "АНІВ". "Прадстаўнікі фонду на мінулым тыдні наведвалі Гарадок. Абмяркоўваўся праект памятнага знака, які плануецца ўсталяваць да канца года ў райцэнтры на вуліцы, якая носіць імя Баграмяна", - распавялі ў райвыканкаме.

Прадстаўнікі райвыканкама растлумачылі, што ўрачыстае адкрыццё памятнага знака будзе прымеркавана да 74-й гадавіны вызвалення райцэнтра ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гарадок у 1943 годзе вызвалялі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту, якім камандаваў менавіта Баграмян. Характэрна, што для генерала арміі Гарадоцкая аперацыя была першай, у якой ён дзейнічаў у ранзе камандуючага фронтам. У другой палове снежня 1943 года войскі пад яго кіраўніцтвам правялі наступленне, падчас якога былі акружаны і знішчаны чатыры дывізіі вермахта, ліквідаваны Гарадоцкі выступ праціўніка і створаны спрыяльныя ўмовы для наступлення на Віцебск.

У памяць пра воінаў, якія аддалі жыццё ў баях за вызваленне Гарадка, у цэнтры горада ўзведзены мемарыяльны комплекс "Неўміручасць".

Навіны Беларусі (БЕЛТА)