13 ліпеня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Памятны знак у гонар ветэранаў органаў пракуратуры, якія стаялі на варце Закона і прысвяцілі сябе служэнню Айчыне ў ваенны і мірны час, адкрыты сёння ў Віцебску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У цырымоніі ўрачыстага адкрыцця памятнага знака, размешчанага каля будынка пракуратуры Віцебскай вобласці, прынялі ўдзел генеральны пракурор Беларусі Аляксандр Канюк, пракурор Пскоўскай вобласці Цімур Кебекаў, работнікі пракуратуры Віцебскай вобласці, ветэраны органаў пракуратуры, прадстаўнікі органаў улады.
"Гэта значная падзея: упершыню ў нашай краіне такім чынам аддана даніна павагі нялёгкай працы работнікаў органаў пракуратуры. Упэўнены, што ініцыятыва пракуратуры Віцебскай вобласці будзе падтрымана і ў іншых рэгіёнах краіны", - сказаў Аляксандр Канюк.
Адкрыццё памятнага знака паслужыла пачатку добрай традыцыі прыняцця прысягі маладымі супрацоўнікамі органаў пракуратуры Віцебскай вобласці менавіта ў гэтым месцы: першымі словы прысягі вымавілі памочнік пракурора Ушацкага раёна Наталля Аваднёва і старшы памочнік пракурора Чашніцкага раёна Андрэй Старчанка.-0-
БЕЛТА
Памятны знак у гонар ветэранаў органаў пракуратуры адкрыты сёння ў Віцебску
13.7.20120 праглядаў