2 красавіка ў анлайн-фармаце прайшоў круглы стол «Памяць пакаленняў», прысвечаны Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне сярод раённых музеяў Лепельскага, Сенненскага і Лёзненскага раёнаў з нашымі сябрамі з Расійскай Федэрацыі — прадстаўнікамі ўпраўлення культуры адміністрацыі Ленінск-Кузнецкага муніцыпальнага акругі
— Гэты дзень сімвалізуе непарушнае братэрства і духоўнае сваяцтва, шчырую дружбу і ўзаемную падтрымку, неразрыўную блізкасць лёсаў і культурных традыцый народаў Беларусі і Расіі.Гісторыя неаднаразова даказвала: толькі разам мы здольны годна адказаць на любыя выклікі і пагрозы. Сёння наша адзінства мае асаблівую каштоўнасць.
Агульнае гістарычнае мінулае служыць трывалай асновай для развіцця эфектыўнага супрацоўніцтва ў розных сферах. Сумесная праца, усебаковая падтрымка брацкіх народаў прадвызначаюць нашу ўпэўненасць у будучыні, - прывітаў удзельнікаў сустрэчы намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Машаро