Пакет дакументаў па развіцці еўразійскай інтэграцыі разгледзіць 16 красавіка Палата прадстаўнікоў падчас чарговага пасяджэння вясновай сесіі.

Пакет дакументаў па развіцці еўразійскай інтэграцыі разгледзіць 16 красавіка Палата прадстаўнікоў падчас чарговага пасяджэння вясновай сесіі.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Палаты прадстаўнікоў.

У парадку дня ратыфікацыя пратакола аб унясенні змяненняў у Дагавор аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года, а таксама аб змяненні і спыненні дзеяння асобных міжнародных дагавораў. У Авальнай зале разгледзяць пагадненне аб абмене інфармацыяй аб таварах і транспартных сродках міжнароднай перавозкі, якія перамяшчаюцца праз мытныя межы ЕАЭС і Кітая. Плануецца ратыфікаваць пратакол, які тычыцца прымянення Кыргызстанам Дагавора аб ЕАЭС і іншых дакументаў еўразійскага права.

Акрамя таго, дэпутаты разгледзяць у першым чытанні папраўкі ў законы па прамысловай бяспецы і перавозцы небяспечных грузаў, па ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, прасочвальнасці сельскагаспадарчых жывёл і прадуктаў жывёльнага паходжання. Трэба будзе абмеркаваць у тым ліку праект, які прыводзіць беларускае заканадаўства ў адпаведнасць з Жыллёвым кодэксам.