Парламенцкія слуханні на тэму "75-годдзе Вялікай Перамогі: гістарычная памяць і патрыятызм - найважнейшыя маральныя арыенціры беларускага грамадства і дзяржавы

Парламенцкія слуханні на тэму "75-годдзе Вялікай Перамогі: гістарычная памяць і патрыятызм - найважнейшыя маральныя арыенціры беларускага грамадства і дзяржавы, фактары кансалідацыі ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз" плануецца правесці ў красавіку. Такое рашэнне прынята сёння Саветам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У знакавы год 75-годдзя Вялікай Перамогі, ва ўмовах наростання спроб перапісаць гісторыю, прынізіць ролю савецкага народа ў перамозе над фашызмам, ускласці на Савецкі Саюз адказнасць нараўне з нацыстамі за развязванне вайны, неабходным уяўляецца выказаць на парламенцкім узроўні пазіцыю беларускага народа адносна недапушчальнасці скажэння гістарычнай праўды аб Вялікай Айчыннай вайне, звярнуць увагу на пытанні далейшага ўвекавечання ратнага подзвігу старэйшага пакалення і фарміравання ў моладзі маральна-патрыятычнага стрыжня, заснаванага на любові да Айчыны і павазе да гістарычнай спадчыны", - сказаў старшыня Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька.

Адкрытыя парламенцкія слуханні прапануецца правесці падчас вясенняй сесіі Палаты прадстаўнікоў з удзелам ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікоў дзяржорганаў, грамадскасці, асноўных канфесій, дыпламатычнага корпуса, міжнародных арганізацый. Па іх выніках прапануецца прыняць рэзалюцыю і рэкамендацыі.