23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Парламенцкія выбары адбыліся ў 15 выбарчых акругах - у 7 акругах Гомельскай вобласці, у 4 акругах Віцебскай вобласці і ў 4 акругах Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла сёння журналістам старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі выбаршчыкі ў дадзеных акругах аддалі большасць галасоў за якога-небудзь аднаго кандыдата ў дэпутаты, то ёсць перспектыва, што ўвечары будуць названы імёны пераможцаў", - адзначыла старшыня Цэнтрвыбаркама.
Па стане на 12.00 у Беларусі ў сярэднім прагаласавалі каля 40%. У Гомельскай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях паказчык яўкі выбаршчыкаў наблізіўся да 50%, у астатніх рэгіёнах - да 40%.
"Пасля 14.00 чакаюцца больш пазітыўныя звесткі аб колькасці выбаршчыкаў і з іншых рэгіёнаў. З 12.00 да 14.00 - перыяд самай актыўнай яўкі выбаршчыкаў", - сказала яна.
Па словах Лідзіі Ярмошынай, эмацыйны фон на выбарчых участках у краіне спакойны. "У цэнтральнай выбарчай камісіі дзяжурыць прадстаўнік пракуратуры, які пацвярджае, што скаргі грамадзян практычна адсутнічаюць", - дадала яна.-0-
БЕЛТА
Парламенцкія выбары адбыліся ў 15 выбарчых акругах Беларусі - Л.Ермошына
23.9.20120 праглядаў